У верасні Музей-дача Васіля Быкава ў Ждановічах запрашае на заключныя пленэры інсітнага мастацтва (з 1 кастрычніка да 1 траўня музей будзе зачынены).
Вас чакае:
- незвычайны майстар-клас па роспісе шопераў у стылі беларускай маляванкі;
- гасцінны прыём і цікавыя расповяды ад куратара музея Ірыны Князевай;
- утульныя пасядзелкі і няспешная творчасць у невялікіх групах (да 8 чалавек);
- непараўнальны вайб лецішча народнага пісьменніка;
- стылёвы шопер, створаны сваімі рукамі, у якасці выніку.
Кошт: 30 р. (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт).
Калі: 7, 13, 20, 27 верасня, 14:00.
Дзе: філіял “Музей-дача Васіля Быкава” (Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62).
Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65.