Мастацкі музей

Музей створаны ў 27 лютага 1992 г. па загадзе ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Экспазіцыйная плошча 700 м2 . У экспазіцыі прадастаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага фарфору і фаянса XVIII — пачатку XX ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й паловы XIX ст.; посуд Налібоцкай і Урэцкай мануфактур XVIII ст.. Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: Мікалая Свярчкова, Івана Крамскога, Архіпа Куінджы, Ісаака Левітана, Васіля Пярова, Івана Шышкіна, Іллі Рэпіна і інш.; карціны беларускіх мастакоў і мастакоў, якія працавалі на Беларусі: Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Сяргея Заранкі, Івана Хруцкага і іншых; прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы: Юрыя Пэна, Заіра Азгура, Абрама Бразера, Саламона Гершова, Льва Лейтмана, Яўхіма Мініна, Аляксандра Рома, Лазара Рана, Саламона Юдавіна, Давіда Якерсона; сучасных мастакоў Віцебшчыны, Беларусі, Расіі і іншых краін. Музей арганізуе выставы, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэтак жа пры музеі працуе дзіцячая мастацкая студыя, створана рэстаўрацыйная майстэрня.