Падарожжа па Стаўбцоўшчыне


2 жніўня 2025 года запрашаем на чарговае падарожжа па Стаўбцоўшчыне, але гэтым разам мы будзем разгадваць таямніцы незнаёмых Стоўбцаў: - Дзе стаяў двор заснавальніка Стоўбцаў? - Куды ў 1906 годзе Янка Маўр ехаў на ровары? - Які чорт пакінуў «Чортаў камень»? - Дзе знаходзіцца самы авангардны будынак Стоўбцаў? - Дзе пахаваныя бацькі Якуба Коласа? - Дзе Мікалай Крыштаф Сіротка заснаваў касцёл, які дайшоў да нашых часоў? - Што за людзі жылі на Стаўбцоўшчыне ў 19ст.? - Ці праўда Высокі Бераг такі высокі? На ўсе гэтыя пытанні мы пашукаем адказы падчас нашай вандроўкі па невядомай Стаўбцоўшчыне 2 жніўня 2025 года.

256